?

Log in

No account? Create an account

Такая справа.

Я вось тут падумаў, што праблема беларусаў у тым, што шмат хто гатовы "памерці за сваю Радзіму". А за яе ў першую чаргу патрэбна быць гатовым забіць. У гэтым і палягае псіхалогія пераможцы. Неяк так.

RUS. Я вот здесь подумал, что проблема белорусов в том, что многие готовы "умереть за свою Родину". А за неё в первую очередь надо быть готовым убить. В этом и заключается психология победителя. Как-то так.
Опять падёт клуб жертвою делёжки,
Борьбы скотов мордатых за бабло.
Но только пройдёт времени немножко,
Воскреснет он смертям и вам назло!

Вы не надейтесь, мы молчать не будем,
Хоть даже псы нас будут прессовать.
Ведь не перевелись еще на свете люди,
Кому цвета важны и клуб свой свят.

Вам не понять, зачем нам эти драки,
Шиза, розетки, пиро, выезда.
Живёте, как на привязи собаки,
Не знавшие свободы никогда.

И принципы вам вовсе не знакомы.
Хотя откуда быть им у барыг?
Для вас лишь бизнес есть на стадионах,
Ложили вы на смысл и дух игры.

Загнать нас в ваши рамки? Хер вам в рыло!
Из вас бы каждый этому был рад.
Хотя хреново нам не раз уж было,
Не встанет на колени наш фанат.

Хоть заберите всё у нас, поверьте,
Без вас начнём все с чистого листа.
Сквозь годы и преграды в нашем сердце –
История, традиции, цвета!

Минским, московским и владимирским автозаводцам посвящается.
Upd. И ставропольским динамовцам, конечно же. Не могу не переживать за этих ребят - мой отец болел за ставропольскую дружину.

Цагліны

У жыцьці хапае розных важных рэчаў.
Хоць у кожнага ёсьць свой прыарытэт,
Але цаніць патрэбна ўсе сустрэчы,
Бо з імі спазнаеш ты гэты сьвет.

А чалавек любы - нібыта кніга:
Сюжэт і жанр кожны мае свой.
Адзін – бальзам на душу і адліга,
Другі – як трыллер, трэці – як чытво.

І лепей усіх чытаць у арыгінале,
Хаця й бывае добры пераклад.
Але выпадкі й вопыт паказалі,
Што ён не выключае ў сэньсе страт.

Усялякая сустрэча – гэта школа,
Навучыш некага, спазнаеш нешта сам.
За гэта трэба дзякаваць анёлам,
Як вопыта здабудзеш хоць на грам.

Усе людзі на шляху, нібы цагліны,
І кожны з іх чагось у цябе ўнёс,
Запоўніўшы сабой твае гадзіны,
З якіх, урэшце, складваецца лёс.

Krasnagruda

Прычына

Прачытаў у стужцы вось гэта, і нешта найшло.

Каб назваць краіну нашу сукай,
Што жабруе і жыве ў хляве,
Не патрэбна моцныя мець рукі,
Ці зашмат мазгоў у галаве.

Пустабрэх – бяда ў нашым краі,
Схільны да такога грэху хам.
І таму пытаньне ўзьнікае,
Што, урэшце рэшт, зрабіў ты сам?

Цэлы дзень – хлябалам у маніторы,
А пад вечар – хаваць і на бок.
Навакол – вялізная прастора,
Але зробіш да яе хоць крок?

Нахера ісьці? Ня трэба гэта:
Часу не хапае, ды і лень.
Калі ты адкормлены й прыгрэты,
Дзюбай можна клацаць цэлы дзень.

Можна перапост зрабіць у twitter
Ды наведаць мітынг, марш ці сход.
А пасьля, заліўшы ў глытку літр,
Гнаць на край, уладу і народ.

Так што ўсе, каго ад краю нудзіць,
То спачатку хай трындзяць паменш,
Ды заглянуць у люстра гэты “людзі”.
Не глядзіць адтуль у вас Untermensch?

Challenge accepted!

Прыйшоў сёньня на катэдру, дзе пішу дыплом, а там мне нечакана (нават для майго кіраўніка) сказалі, што яго трэба здаць не пазьней за пятніцу! А 7-га абарона. Ну чо, шоў маст гоў он!

Blue is the colour!

Колькі год я гэтага чакаў! Я пачаў сімпатызаваць* лонданскаму Chelsea ў 1996 годзе, калі там яшчэ гуляў Віаллі. Я тады толькі пабачыў замежны футбол. І з гэтага часу мне спадабалася гэтая каманда. Я памятаю, як у маім двары зь мяне сьцябліся з гэтай нагоды тыя, хто падтрымліваў папулярныя ў той час "Ювентус", "Рэал", "Мілан", "Барселону", "Аякс" і гэтак далей. Але пасьля прыйшоў мой час адплаты :) Канешне, AMF - гэта зразумела. Без пытаньняў. Але ўсё-такі лонданскі Chelsea - гэта зь дзяцінства, і гэта - мая любімая замежная каманда, якой я буду сімпатызаваць* заўжды. Таму зараз я радасны, як маленькі! Blue is the colour!



*Сімпатызаваць - не значыць быць фанатам. У плане фанатызму ў маім сэрцы, зразумела ж, толькі адна каманда.

Віллаш-Боаш у Менску!

Крайні справа на фота - ну стопудова Андрэ Віллаш-Боаш. Прытым выраз твару які каларытны, а!



Конкурс "Місс Сіські - 2012" у Менску. Я, канешне, разумею, сезон выйшаў у Андрэ не фантан. Вось ён, відаць, і вырашыў экзатычненька адарвацца.

Тесак в McDonalds!



Няўжо гэта Цясак
Працаваць пайшоў у Макдак?
За якасьць фоткі пардон,
Бо здымаў на тэлефон.

Зачытаем

Пазаўчора да мяне разам з Jey прыехалі і яны.
Нямецкі "Blickfang Ultra" са справаздачай за мінулы сезон.

А таксама апошнія нумары польскіх "Saturdays Heroes" і "To my kibice".

Зразумела ж, на трох розных мовах. У такія моманты я адчуваю, што родны ін.яз - гэта ўсё-такі крута :)
Але ж пакуль што дэтальны разбор дадзеных рэчаў прыйдзецца адкласьці - экзамены за мяне самі не здадуцца і дыплом сам сабою не напішацца.

"Акцыя"

Па ходу, гэта ўсё, на што здольная цяперашняя "апазіцыя". Не зьдзіўлюся, калі яны пад гэта нат грант які вышыблі.

(Здымак зроблены на прыпынку на скрыжаваньні вуліц Веры Харужай і Багдановіча)