Дзікі Кабан (dziki_kaban) wrote,
Дзікі Кабан
dziki_kaban

  • Mood:
  • Music:

Здараецца

Здараецца, часамі сумна стане.
Не, без нагоды. Проста ад балды.
І неяк задаеш сабе пытанне:
“Ці ты насамрэч быў такім заўжды?”

Ты ж марыў вандраваць па цэлым свеце,
Гуляць пад небам з ночы да рання.
Цяпер жа думка, як па гэты леце
На адпачынак у Турцыю зганяць.

Нібы вар’ят, ляцеў на трэніроўку
Ды будучыя тытулы лічыў.
А зараз увесь твой спорт – то рухам лоўкім
Перад канапай целік уключыць.

Любіў застацца з кніжкамі сам насам,
Іх праглынаў адную за другой.
І што чытаеш ты апошнім часам?
Меню, рэкламкі, ды e-mail свой.

Ды свой праект насіў у летуценнях,
Ідэі новыя цягнулі, як магніт.
Куды прыйшоў? Мяжа тваіх імкненняў –
Доўгачасовы й выгадны крэдыт.

З сябрамі час умеў выдатна бавіць:
Гудзелі так, што ледзь не тросся свет.
Засталася цяпер адна забава:
Паесці, целік, ложак, інтэрнэт.

І што ты сумны сеў ля манітора?
Падумаў, што жыццё пайшло не так?
Магчымасцяў навокал – проста мора.
Хто хоча, той і зробіць – гэта факт.
Tags: вершы, роздумы, успаміны
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 4 comments