?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Канец свету

Ну што, і дзе ваш канец свету?
Куды падзеліся прарокі й знак бяды?
Я, можа быць, хацеў паверыць у гэта,
Але ўсіх лаханулі, як заўжды.

Мне, можа быць, хацелася пабачыць,
Як прыйдзе ўсяму гамон за раз,
Укладу гэтага старая здохне кляча,
Ды распачнецца, урэшце, новы час.

Ан ніфіга! Глядзіш наўкола – ціха.
Усё, як звычайна – куча розных спраў.
Нідзе не бачна нават кроплі ліха,
Што Майя каляндар нам прадказаў.

Ды разумееш, канец свету побач –
Яго ты набліжаеш толькі сам.
Зусім зрабіць нічога як не можаш,
Дык нахалеру здаўся ты багам?

А што, хацелі, “бах” – і ўсё спачатку?
І бруд адразу знікне проста так?
Пахаць для гэтага нам трэба, братка!
Бо каб чакаць ды ныць – любы мастак.