?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Пладова-выгаднае.



Усё, пацаны, гамон. З першага снежня ўся менская падкрамная братва будзе вымушаная шукаць альтэрнатыўныя варыянты дагону, бо чарлік забароняць, а белая ўжо надта падаражала. Калі так пойдзе, то хутка мы зусім можам застацца без, напэўна, адзінай крыніцы рамантыкі ў брэндах Беларусі.

Але больш за ўсё даставіла фраза акаба на 1.43: "Мы, как сотрудники ГАИ, считаем, что, если меньше будут пить спиртные напитки люди, тем меньше у них будет соблазна сесть за руль и управлять транспортом". Правільна. Хуле нашаму чалавеку цвярозым ездзіць-та? Не варыянт!

Comments

( 2 камэнтара — Адкаменьціць )
nicodim_from
15 Ліс 2012 19:46 (UTC)
Увогуле працэс гэты ўжо ідзе). Неаднаразова бачыў як сінія галы бяруць лікеры ці настойкі. Людміла усьміхнула).
dziki_kaban
15 Ліс 2012 21:07 (UTC)
Асабліва крутыя могуць на бальзам раскашэліцца)) Але, мне падаецца, што нават пры самым горшым сцэнарыі не пачнуць нашыя сінякі распушчальнікамі і іншай фігнёй травіцца, як расейцы.
( 2 камэнтара — Адкаменьціць )