Вы праглядаеце журнал [info]dziki_kaban

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Што ў Вас за праезд?

  • 02 Сак 2010 at 1:35 AM
Wordpress, праца
Першы дзень вясны павітаў мяне ранішнім сьнегам, чарговым наганяем на ПКРО за не напісаны слоўнік, цікавай трэнькай, разборкамі з камандай (якія, дарэчы, не вядома яшчэ да чаго прывядуць),і павышэньнем кошту аплаты праезду. Здаецца, паднялі ўсяго-та на 100 рублёў, але ўсё роўна неяк непрыемна.

Ды толькі ўвагу маю прыцягнула адна трошкі іншая падзея. Ехаў я з трэнькі дахаты і пабачыў цікавую карціну ў траліку: вадзіла - жанчына, а кандуктар - мужык. І куды ж мы, панове, кацімся-та? Чамусь амаль ніхто зараз не зьдзіўляецца мужыкам-кандуктарам у грамадзкім транспарце. Зразумела, мужыкі-кантралёры й раней трапляліся, але ж кандуктары... Нешта страннае ў сьвеце гэтым робіцца. Яшчэ пару год таму кандуктар-мужык быў нібыта зьвер заморскі, на якога ўсім паглядзець ахвота было. А цяпер жа ў нас тут цэлы пераязны заапарк атрымоўваецца.

Самае ж цівае тое, што ўсё-такі зьяўляецца нагодай для такіх зьменаў. Ці на самой справе так мужык падрабнеў, а жанчына "амужычэла"? Ці так не паўсюль? І я проста спрабую сабе ўявіць звычайны лад жыцьця падобнай парачкі: вадзілы-жанчыны й кандуктара мужыка. І нашто ён ходзіць, пабіраецца цэлы дзень на працы? Толькі длеля таго, каб кожны вечар прыйсьці ў сваю астачарцелую хату, заваліцца на астачарцелую канапу й глядзець астачарцелую замбаскрыню, па якой астачарцелыя мусы будуць гнаць пра астачарцелую палітыку. А па выходных яшчэ можна езьдзіць на астачарцелую дачу, або рамантаваць астачарцелую машыну, якая, халера яе бяры, кожны раз прыносіць нейкія "сюрпрызы", таксма астачарцелыя, дарэчы. Штось зьмяняць? Як? І нашто? У хаце, хоць яна й астачарцела даўно, ёсьць цёплы ложак, пайка, замбаскрыня, у канцы канцоў, і адчуваньне асабістай бясьпекі. А! Яшчэ ў краме, што непадалёк, скідка на гарэлку 50%!

Што да жанчыны, то тут сітуацыя прыкладна падобная. Толькі што да цяжкай працы даплюсоўваецца хатняя гаспадарка і адмінусоўваюцца гараж, тэхніка, рыбалка г.д. (што замяняецца пасядзелкамі зь сяброўкамі ці шматгадзіннымі скаргамі ў тэлефон). Прытым дэфініцыя "астачарцела" таксама займае добрую палову апісаньня падобнага ладу жыцьця. Таксама варта ўзгадаць пра дзяцей, якія з-за нястачы бацькоўскай увагі й добрага выхаваньня (з праглядам прыкладаў у выглядзе ня толькі бацькоў, але яшчэ й прадуктаў замбаскрыні й поп-культуры) апынаюцца на выхаваньні школы. І цяпер скажыце мне, што дзяцей выхоўвае не дзяржава. Ну-ну... Хаця выключэньні, канечне ж, ёсьць...

На маю думку, трэба сказаць вялікі дзякуй ня толькі сучаснай палітыцы й прапаганьдзе, хоць яна зараз і выконвае сваю справу паціху. Ды справа яшчэ й у ранейшай гіперурбанізыцыі, праведзенай у савецкія часы, і рэзультатам якой зьявілася ня толькі разбурэньне нацыянальнай вёскі, беспрацоўе сярод моладзі, "гопніцтва", але й вышэйапісаны лад жыцьця людзей разам з іх татальным жахам і загубленасьцю. Чамусь так рэзка прыйшло на думку "1984" Оруэла. Рэч вартая, раю пачытаць, калі не яшчэ не знаёмыя з гэтым шэдэўрам. Вельмі дарэчы прыйдзецца. Толькі пост-та не аб гэтым. Пакідаю вам, панове, выдатную магчымасьць самім паразважаць над такой вось сітуацыяй.

А я пакуль буду катацца ў траліках і прыслухоўвацца. Ведаеце, проста неяк нязвыкла чуць "Асьцярожна, дзьверы зачыняюцца, наступны прыпынак %прыпынакname%" хоць і не заўжды лагодным, але ж жаночым голасам, і ў той жа час "Што ў Вас за праезд?" хрыплым басам.

Comments

( 6 камэнтароў — Адкаменьціць )
[info]julie_alar wrote:
02 Сак 2010 09:52 (UTC)
Снег, ПКРО, трэнька... а пірог???
[info]dziki_kaban wrote:
02 Сак 2010 19:19 (UTC)
А-а-а-а! Вось, блін, ё маё! Старэю, скляроз бярэ! Хаця, шчыра кажучы, пірог пакінуў лепшыя ўражаньні з усяго дня))) Дзякуй))
[info]ii_goal wrote:
02 Сак 2010 18:28 (UTC)
дзе гэта скідка на гарэлку 50%?)
[info]dziki_kaban wrote:
02 Сак 2010 19:21 (UTC)
Гэта так, гіпербала)) Хаця, блін, аж самому захацелася каб такая акцыя пару дзён пабыла. Але ж з другога боку, скінь 50% ад кошту "Абсалюта" ці "фінкі" - усё роўна хер хто набудзе)))
[info]little_camomile wrote:
02 Сак 2010 19:41 (UTC)
Мда, как-то у тебя все уж очень пессимистично выглядит...)))
Хотя, я тоже в трамваях постоянно езжу и подобную картину наблюдаю каждый день. Вроде уже и привыкла.
А вообще, подрастающее поколение меня пугает, если честно. У многих моих студентов уровень интеллекта стремится к нулю и это их абсолютно не смущает...
[info]budimir wrote:
06 Сак 2010 07:20 (UTC)
Працытаваў у аглядзе блогаў.
( 6 камэнтароў — Адкаменьціць )