?

Log in

Глянь у вакно – там сонца свеціць,
Надвор’е – лепей не знайсці.
А ў гэты момант сечы дзеці
Рыхтуюцца на штурм ісці.

Яны глядзяць з-за барыкадаў
Вар’яцкім позіркам байцоў,
Вядома мне – дасце вы рады,
Разбурыце сталь ланцугоў!

На штурм, каб знішчыць урэшце катаў,
Што пры уладзе і грашах:
Раней глядзелі зухавата,
Цяпер жа ахапіў іх жах.

Пляваць раней на ўсё ім была,
З іх кожны быў, як тлусты кот.
Але пара ім сунуць у рыла,
Што ўлада – гэта сам народ.

Не ведаем, што будзе далей,
Над барыкадай – чорны дым.
Але мы скажам дасканала:
Нам лёс свой вырашаць самім.

Здабудзем лепшай долі злёту,
Ці зноўку будзе гвалт і глум?
Пытанні задавацьмем потым.
А зараз, хлопцы, усе на штурм!

Jestem kibolem

Jestem kibolem


BY. Толькі нядаўна дачытаў гэтую кнігу. Адразу можна сказаць, што твор атрымаўся проста на ўсе 100%. Пакуль што гэта адзіная рэч такога масштаба, якая б цалкам перадавала рэаліі сучаснага каляфутбола ва Ўсходняй Еўропе. У кнізе дасканала раскрытыя ўсе моманты жыцця звычайнага сучаснага фаната, прытым адлюстраваныя яны без усялякага перабольшвання ці замоўчвання некаторых момантаў. Сапраўдная атмасфера невялікага правінцыйнага горада і клуба, які не асабліва дае нагоду радавацца поспехам на паляне.

Але больш за ўсё мяне ўразіў той факт, што ў канцы кнігі аўтар прыйшоў роўна да той жа думкі, якая некаторы час таму нарадзілася і ў маёй галаве. Галоўны герой твора падымае пытанне далейшага развіцця каляфутбола і шляха, па якім ён можа пайсці ўжо ў самы бліжэйшы час - камерцыя і зашыбанне грошай, новы від шоу для ўдзячных гледачоў. Карацей кажучы, усім дзіка рэкамендую. А фанатам проста абавязкова для прачытання :)

RUS. Только недавно дочитал эту книгу. Сразу можно сказать, что произведение получилось просто на все 100%. Пока что это единственная вещь такого масштаба, которая бы полностью отражала реалии современного околофутбола в Восточной Европе. В книге досконально раскрыты все моменты жизни обычного современного фаната, притом переданы они без всякого преувеличения или замалчивания некоторых моментов. Настоящая атмосфера небольшого провинциального города и клуба, который не особо дает повод радоваться успехам на поляне.

Но больше всего меня поразил тот факт, что в конце книги автор пришел ровно к той же мысли, которая некоторое время назад родилась и в моей голове. Главный герой произведения поднимает вопрос дальнейшего развития околофутбола и пути, по которому он может пойти уже в самое ближайшее время - коммерция и зашибание денег, новый вид шоу для благодарных зрителей. Короче говоря, всем дико рекомендую. А фанатам просто обязательно к прочтению :)

СКА

СКА

Я знаю одно слово из трёх букв,
И в этом слове заложен друг.
Гандбольная команда из Белой Руси,
Которую в своём сердце будем нести!

С, К, А! СКА!!!

СКА - уладальнік Кубка Выкліку!

Спартак Мірановіч

І хулі?

Плятуся з трэніроўкі я дамоў,
Хаця навокал усе даўно паснулі
Ды бачаць ужо другі дзясятак сноў.
А я яшчэ не дома. Ну і хулі?

Пытанне гэтае даўно вядома ўсім,
Не раз яго ў выпадках розных чулі.
Хтось хваліцца iPhonам 5 сваім,
Ты ж паглядзеў ды вымавіў: “І хулі?”

А часам дасылаеш ты таго,
Каму да гэтага ўсе ледзь не ў сраку дзьмулі:
“Мы на зямлі, і тут няма багоў!
Хай думаюць, што хочуць. Мне-та хулі?”

Не кожны добра скончыцца й замес,
У табло прапусціш часам здуру кулю.
Але падымешся з зямлі ты стогнаў без:
“Усе ў свеце прайграюць калісь, і хулі?”

Калі на працы здарыцца касяк,
Ці на гульні камандай усёй sosnooley,
То лепш не заганяйся ты ніяк,
Падумай: “адбылося гэта хулі?”

Мараль такая: як у нядобры час
Пад нос табе лёс суне смачна дулю,
Увагі не звяртай ні ў які раз,
А годна адкажы яму: “І хулі?”
Адразу ж вялікі дзякуй за гэтыя рэчы lady_lads, асабліва за фірмовы календарык :) - такія рэчы, насамрэч, - прызнак класу, вельмі прыемна атрымоўваць штосьці ў дадатак да пакупак. Цяпер засталося толькі выкраіць час для чытання.

Кнігі

Здараецца

Здараецца, часамі сумна стане.
Не, без нагоды. Проста ад балды.
І неяк задаеш сабе пытанне:
“Ці ты насамрэч быў такім заўжды?”

Ты ж марыў вандраваць па цэлым свеце,
Гуляць пад небам з ночы да рання.
Цяпер жа думка, як па гэты леце
На адпачынак у Турцыю зганяць.

Нібы вар’ят, ляцеў на трэніроўку
Ды будучыя тытулы лічыў.
А зараз увесь твой спорт – то рухам лоўкім
Перад канапай целік уключыць.

Любіў застацца з кніжкамі сам насам,
Іх праглынаў адную за другой.
І што чытаеш ты апошнім часам?
Меню, рэкламкі, ды e-mail свой.

Ды свой праект насіў у летуценнях,
Ідэі новыя цягнулі, як магніт.
Куды прыйшоў? Мяжа тваіх імкненняў –
Доўгачасовы й выгадны крэдыт.

З сябрамі час умеў выдатна бавіць:
Гудзелі так, што ледзь не тросся свет.
Засталася цяпер адна забава:
Паесці, целік, ложак, інтэрнэт.

І што ты сумны сеў ля манітора?
Падумаў, што жыццё пайшло не так?
Магчымасцяў навокал – проста мора.
Хто хоча, той і зробіць – гэта факт.

Варшава 3.01.2012 - 13.01.2012

Чарговы раз наведаў адзін са сваіх любімых гарадоў. Як заўжды, шмат уражанняў. Але ў гэты раз паездка адзначылася проста цэлым вагонам новага экспірыенса. Аб гэтым ніжэй.

1. Першы раз у жыцці спазніўся на цягнік (Менск - Берасце), бо тупа не змог выклікаць таксі з 5.15 да 6.00 раніцы - ні ў адной службе не было машын у маім раёне і ніхто не згаджаўся ехаць. Гарыце ў пекле, ёбаныя бамбілы! Такім чынам, бацька julie_alar (яна-та на гэты цягнік паспела і пасля чакала мяне ў Берасці), павёз мяне машынай у Баранавічы, каб там на нешта перасесці (з Менска білетаў не было). І вось мы, злыя і абураныя, выязджаем з Менску, уключаем у машыне радыё, а яно радасна перадае "Опять от меня сбежала последняя электричка". Пераможца ў намінацыі "тролінг года" вызначаны :) Так жорста мяне не троліў, пэўна, ніхто да гэтага.

2. Першы раз у жыцці пабываў на польскім вяселлі. Собсна, яно й паслужыла прычынай нашага з julie_alar прыезда. Юліная сяброўка запрасіла нас на такое важнае мерапрыемства. Хоць маладыя самі з Варшавы, праходзіла ўсё ў гарах (недалёка ад мяжы са Славакіяй). Залудзіў я там нармальна (Цытрынувка - збс!) :) Таксама Юля паймала букет нявесты, а я ў наступным конкурсе паймаў гальштук жаніха (у іх гэта замест кідання падвязкі). Па выніку палякі ўсёй залай зараджалі у наш бок "Беларусь" і "горка". Карацей, вы разумееце ;)

3. Першы раз у жыцці варыў манку. Не сабе. Юля захварэла (напэўна, самы непадыходзячы момант), таму я выступаў у ролі дапаможніка ў выздараўленні. Незвычайнае адчуванне, скажу я вам. Як кажа Юля, гэтую кашу можна было нават есці.

4. Першы раз у жыцці бачыў карціну "Бітва пад Воршай". Арыгінал. Аж дух захапіла. Польскія музеі і выставы - гэта не нашыя скудныя экспазіцыі за дзікія грошы.

5. Першы раз у жыцці закупіўся так, што валок на Радзіму аж дзве сумкі са шмотам, жратвой і півасам (не толькі сабе, але і падарункі). На мытні мне задалі канкрэтнае пытанне: "Дык вы з чым туды ехалі? У вас жа тут усё новае!"

Вось такая вясёлая паездка. Можна яшчэ шмат чаго напісаць пра паходы ў музеі, прыгоды ў гандлёвых цэнтрах, гарадское жыццё і газ на Кіцкего. Але вось на закуску лепей фотка.

legia estadio

Канец свету

Ну што, і дзе ваш канец свету?
Куды падзеліся прарокі й знак бяды?
Я, можа быць, хацеў паверыць у гэта,
Але ўсіх лаханулі, як заўжды.

Мне, можа быць, хацелася пабачыць,
Як прыйдзе ўсяму гамон за раз,
Укладу гэтага старая здохне кляча,
Ды распачнецца, урэшце, новы час.

Ан ніфіга! Глядзіш наўкола – ціха.
Усё, як звычайна – куча розных спраў.
Нідзе не бачна нават кроплі ліха,
Што Майя каляндар нам прадказаў.

Ды разумееш, канец свету побач –
Яго ты набліжаеш толькі сам.
Зусім зрабіць нічога як не можаш,
Дык нахалеру здаўся ты багам?

А што, хацелі, “бах” – і ўсё спачатку?
І бруд адразу знікне проста так?
Пахаць для гэтага нам трэба, братка!
Бо каб чакаць ды ныць – любы мастак.

Пладова-выгаднае.



Усё, пацаны, гамон. З першага снежня ўся менская падкрамная братва будзе вымушаная шукаць альтэрнатыўныя варыянты дагону, бо чарлік забароняць, а белая ўжо надта падаражала. Калі так пойдзе, то хутка мы зусім можам застацца без, напэўна, адзінай крыніцы рамантыкі ў брэндах Беларусі.

Але больш за ўсё даставіла фраза акаба на 1.43: "Мы, как сотрудники ГАИ, считаем, что, если меньше будут пить спиртные напитки люди, тем меньше у них будет соблазна сесть за руль и управлять транспортом". Правільна. Хуле нашаму чалавеку цвярозым ездзіць-та? Не варыянт!